Конкурс "Я патрыёт сваёй краіны"

11.01.2023

Сёння, 11.01.2023, у нашай школе прайшоў школьны этап рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны" у рамках беларуска-расійскага праекта "Цягнік Памяці". Ён накіраваны на выяўленне і распаўсюджванне вопыту паспяховай работы лідэраў, фарміраванне ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра. Конкурс уключае наступныя заданні: візітная картка; творчы конкурс "Я магу"; конкурс відэаматэрыялаў "Мая краіна"; конкурс эсэ "Пра тую вясну…"; інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Памяць пакаленняў". Нашыя дзясяцікласнікі з задавальненнем выканалі іх, а перамогу атрымаў Чарніцкі Мацвей.