Урачыстае мерапрыемства "Маленькія героі вялікай вайны"

09.02.2023

08 лютага 2023 года, у нашай школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню юнага героя-антыфашыста "Маленькія героі вялікай вайны". На мерапрыемстве члены піянерскай дружыны расказалі сваім таварышам аб піянерах-героях, якія былі ўдастоены звання Герой савецкага саюза. Мы заўсёды будзем памятаць пра піянераў-герояў, якія змагаліся за свабоду нашай Радзімы, і аддалі сваё жыццё за мірнае неба над нашай галавой.