Выхаваўчае мерапрыемства "Пра што кажуць званы Хатыні"

22.03.2023

У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 80 гадоў таму - 22 сакавіка 1943 года. Узгадваючы Хатынь, беларусы прыгадваюць тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сувязі з гэтым, у нашай установе адукацыі прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Пра што кажуць званы Хатыні?". Пасля мерапрыемства прайшло ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка салдатам, якія змагаліся і загінулі ў баях за свабоду нашай Радзімы.