Конкурс "Я патрыёт сваёй краіны"

11.01.2023

Сёння, 11.01.2023, у нашай школе прайшоў школьны этап рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны" у рамках беларуска-расійскага праекта "Цягнік Памяці". Ён накіраваны на выяўленне і распаўсюджванне вопыту паспяховай работы лідэраў, фарміраванне ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра.
Конкурс уключае наступныя заданні:
- візітная картка;
- творчы конкурс "Я магу";
- конкурс відэаматэрыялаў "Мая краіна";
- конкурс эсэ “Пра тую вясну…”;
- інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Памяць пакаленняў".
Нашыя дзясяцікласнікі з задавальненнем выканалі і іх, а перамогу атрымаў Чарніцкі Матвей.