Пазакласнае мерапрыемства "Афганская вайна і яе наступствы"

16.02.2023

16 лютага, у нашай школе было праведзена пазакласнае мерапрыемства "Афганская вайна і яе наступствы". Ганаровыя госці дадзенага мерапрыемства: Гноевых Анатоль Мікалаевіч і Курловіч Аляксандр Аляксандравіч. Мэта: пашырыць веды вучняў па гісторыі Афганскай вайны. Задачы: пазнаёміць навучэнцаў з наступствамі савецка-афганскай вайны ў працэсе дадзенай праблемы, выхаваць пачуццё спагады і гонару за мінулае сваёй Айчыны, любові і адказнасці за яго будучыню, а таксама прыцягнуць увагу моладзі да гістарычных падзей, і актывізаваць удзел вучняў у грамадскім жыцці краіны.