Заняткі ШАГ "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць - надзейны падмурак незалежнасці"

24.11.2022

У рамках рэалізацыі праекта ШАГ, сярод навучэнцаў 8-11 класаў 24 лістапада 2022 года была праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць - надзейны падмурак незалежнасці". Прамысловасць Беларусі - адзін з ключавых фактараў эканамічнай стабільнасці і незалежнасці. У Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць мноства прадпрыемстваў, якія выпускаюць прадукцыю, вядомую на ўвесь свет. Наша краіна вядома машынабудаваннем, хімічнай прамысловасцю, а таксама экспартам калійных угнаенняў.