Заняткі ШАГ "Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню"

22.12.2022

Традыцыйнае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшлі 22 снежня ў малай актавай зале нашай школы на тэму: "Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню". Навучэнцы былі азнаёмлены са зместам інфармацыйных блокаў: "Без тэрміну даўнасці (пошукавая і даследчая дзейнасць)"; "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць"; "Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў". Таксама падчас мерапрыемства пагаварылі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб аб'ектыўным прадстаўленні ўкладу беларускага народа ў вялікую Перамогу, аб увекавечанні памяці загінуўшых пры абароне Айчыны, захаванні памяці аб ахвярах войн, і рэліквіях ваенных гадоў.