Заняткі ШАГ "Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснасць і будучыня нашай эканомікі"

26.01.2023

26 студзеня 2023 года адбылося чарговае заняцце інфармацыйнага-адукацыйнага праекта «ШАГ» — «Школа актыўнага грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме: «Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснасць і будучыня нашай эканомікі (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці)». Асноўнымі пытаннямі для абмеркавання сталі: вехі развіцця беларускай навукі, айчынныя навукоўцы з сусветным імем, сучасныя напрамкі навукова-тэхнічнага прагрэсу ў рэспубліцы, найноўшыя інавацыі ва ўсіх сферах навуковай дзейнасці, рэалізацыя інтэлектуальнага патэнцыялу сучаснай моладзі. Навука і інавацыі нашай краіны не могуць развівацца без удзелу моладзі. Моладзь Беларусі - гэта наша будучыня. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця таленавітай моладзі. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра найважнейшыя дасягненні таленавітых беларускіх вучоных, а таксама аб магчымасцях моладзі для самарэалізацыі ў нашай краіне.