Заняткі ШАГ "Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні"

23.02.2023

У рамках рэалізацыі праекта ШАГ, сярод навучэнцаў 8-11 класаў 23 лютага 2023 года праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні». Энергетыка - адна з асноўных галін нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. Яе развіццё вызначаецца стратэгіяй сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы і шэрагам дзяржаўных праграм. Сёння энергетычная сістэма Беларусі - стабільна працуючы тэхналагічны комплекс, які забяспечвае надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергіяй. У Рэспубліцы Беларусь 100 працэнтаў насельніцтва мае доступ да электраэнергіі. Нашым вучням было цікава і карысна паслухаць дадзеную інфармацыю, і зразумець для сябе што энергетыка адыгрывае важную ролю ў жыцці нашай краіны і што электраэнергію трэба берагчы.