Заняткі ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне"

21.03.2024

21 сакавіка, у нашай школе прайшлі чарговыя заняткі Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэма "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне" (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання). На першым этапе ШАГу навучэнцы актуалізавалі веды аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся", якая дала магчымасць навучэнцам праявіць сябе, выкарыстоўваючы раней атрыманыя веды. Вучні прыгадалі органы дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь; як рэалізуецца права грамадзян абіраць і быць абраным. На этапе "Мы дзейнічаем" былі падведзены вынікі. Навучэнцы выказаліся аб тым, наколькі актуальная была для іх тэма размовы. Высветлілі, што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны і "мець грамадзянскую пазіцыю".