Здорово здоровым быть

06.02.2021

Мороз и солнце,

День чудесный...

Вось і прыйшла чаканая чараўніца-зіма. Упрыгожыла дрэвы інеем, на платы і дахі хат надзела пухнатыя беласнежныя шапкі, падзьмула халодным сіверам і моцна скавала зямлю марозам.

Але ўсё гэта не перашкодзіла навучэнцам 1-4 класаў , разам з класным кіраўніком 2 класа Цярэня А.У. сабрацца на школьным двары і ўмацаваць сваё здароўе на свежым паветры. Дзве каманды спрытна, хутка і дружна спраўляліся з конкурснымі заданнямі. Коўзаліся на санках, гулялі ў хакей, "лёталі" на рыдлёўках для чысткі снега, хадзілі з лыжнымі палкамі, але і не забывалі пра правілы бяспекі. Заслужыўшы салодкі прыз, дзеці з добрым настроем і зарадам бадзёрасці разышліся па хатах.

"Зімовыя забавы" атрымаліся на славу.

А навучэнцы старэйшых класаў гэты дзень ізноў правялі сярод кніг. Бібліятэкар Г.І. Русецкая распавяла ім пра творчасць і жыццёвы шлях выдатнага беларускага пісьменніка Івана Мележа, якому 8 лютага споўнілася б 100 гадоў. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з творчасцю пісьменніка.