Рэспубліканскі суботнік

17.04.2021

Суботні дзень 17 красавіка пачынаўся далека не з сонечнага надвор'я. Але гэта не перашкодзіла навучэнцам і педагогам нашай школы паўдзельнічаць у рэспубліканскім суботніку. Дзеці прыбіралі прышкольную тэрыторыю, сад, Алею памяці. Таксама работнікі школы акультурвалі кроны дрэваў. У выніку, наш працоўны дэсант спрацаваў на суботніку на "выдатна".