Дзень здароўя і спорту: спаборніцтвы па піянерболу і валейболу

14.12.2021

11 снежня ў нашай школе праводзіліся спаборніцтвы па піянерболу сярод навучэнцаў 1-5 класаў і па валейболу сярод навучэнцаў 6-10 класаў. Спаборніцтвы прайшлі весела і захапляльна. Барацьба была вельмі напружанай. Удзельнікі мерапрыемстваў праявілі спрыт, находлівасць, змаглі прадэманстраваць уменне зладжана дзейнічаць. Суботнія спаборніцтвы прайшлі насычана і цікава, удзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый. Віншуем усіх удзельнікаў спаборніцтваў!!!