Экалагічны ўрок "Захаваем елку жывой", літаратурная віктарына “Максім Багдановіч: жыццё і творчы шлях”

18.12.2021

18 снежня для навучэнцаў 1-5 класаў быў праведзены экалагічны ўрок "Захаваем елку жывой". Педагог патлумачыла дзецям важнасць таго, што трэба берагчы жывую прыроду. Таксама дзеці выраблялі навагоднія экалагічныя цацкі. А для навучэнцаў 6-10 класаў у межах праекта "Крылы Анёла" была праведзена літаратурная віктарына "Максім Багдановіч: жыццё і творчы шлях", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. Старэйшыя дзеці яшчэ раз узгадалі асноўныя падзеі жыцця і творчасці вялікага беларускага паэта. Таксама ў бібліятэцы была арганізавана выстава твораў М.Багдановіча, якую наведалі навучэнцы малодшых класаў.