Урок-гульня "Я і свет прафесій"

15.10.2022

Разабрацца ў сабе і правільным выбары будучай прафесіі навучэнцы 1-5 класаў змаглі на суботнім мерапрыемстве "Я і свет прафесій". Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 3 класа Ананіч Н.М. яны адправіліся ў падарожжа па свеце розных прафесій і прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтве паміж камандай дзяўчынак і камандай хлопчыкаў "Свая гульня". Хлопцы адказвалі на пытанні, даведваліся про прафесіі па прыказкам і прымаўкам, загадкам, адгадвалі прафесіі па інструментам і прыладам працы. Пабывалі ў ролі сышчыкаў: даведаліся хто здзейсніў самае першае злачынства, знайшлі казачных махляроў, навучыліся здымаць адбіткі пальцаў. Як будучыя вадзіцелі: падбіралі адпаведны транспарт, сабралі пазлы з тэхнікай. Увогуле атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб розных прафесіях, а пераможцы - салодкія прызы.