Інтэлектуальная гульня "Піянерскі рынг"

04.02.2023
4 лютага, у шосты школьны дзень, прайшла інтэлектуальная гульня "Піянерскі рынг". У пачатку мерапрыемства рабяты паглядзелі відэаўрок ад старшыні ЦС ГА "БРПА" Аляксандры Ганчаровай. Пасля прагляду відэароліка дзеці адказвалі на пытанні, суадносілі паняцці і вырашалі праблемныя сітуацыі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства засталіся з добрым настроем і з карысцю правялі час.