Літаратурна-музычная кампазіцыя “Афганістан – боль мой”

19.02.2023

Бітвы канчаюцца, а гісторыя вечная. Пайшла ў гісторыю афганская вайна, але яшчэ доўга будуць трывожыць усіх нас галасы загінуўшых і жывых. Войны не праходзяць бясследна... На мерапрыемстве "Афганістан - мой боль" рабяты пачатковай школы і 5 класа пазнаёміліся з ісламскай рэспублікай Афганістан, даведаліся пра трагічныя старонкі нашай гісторыі. Пасля пазнавальнай гутаркі, вучні прынялі ўдзел у віктарыне. Першае месца па колькасці правільных адказаў заняў Аляксей Сапега. Другое месца падзялілі Лагвіновіч Улад і Бароўка Данііл. Трэцяе месца дасталася Паляковай Нэлі.