Дзень здароўя і спорту: спартландыя “Вясёлыя старты”

12.03.2023

У гэтую суботу, 11 сакавіка, у нашай школе для вучняў 1-10 класаў прайшоў дзень здароўя і спорту. Для 1-5 классаў балы праведзена спартландыя «Вясёлыя старты». Пры арганізацыі мерапрыемства самым важным момантам было настроіць дзяцей на актыўны ўдзел у эстафеце і конкурсах. Мерапрыемства было цікавым і вясёлым, дзеці атрымалі станоўчы зарад энергіі, прабеглі ўсе эстафеты да канца. У заключнай частцы мерапрыемства былі падведзены вынікі спартландыі. 1-е месца заняла каманда «Барбоскіны» (19 балаў), 2-е месца каманда «Барашкіны» (13 балаў). А для навучэнцаў старэйшых класаў была праведзена спартландыя "Алімпійскія надзеі". Мэтай дадзенага мерапрыемства было вызначэнне ўзроўня фізічнай падрыхтоўкі, а таксама развіццё тэхнікі ў гульнявых відах спорту. З заданнямі навучэнцы справіліся без асаблівых праблем. У ходзе мерапрыемства рабяты паказалі, што могуць працаваць у камандзе, а таксама праявілі свае хуткасныя і сілавыя здольнасці і ўменні.