Гульня-віктарына "Беларускія традыцыі"

19.03.2023

У гэтую суботу, 18.03.2023, у шосты школьны дзень у нашай школе прайшла гульня-віктарына "Беларускія традыцыі" для навучэнцаў 1-5 класаў. Рабяты падзяліліся на каманды і адказвалі на пытанні аб нашай рэспубліцы, і традыцыях беларускага народа. Ну, а перамагла вядома ж сяброўства! Бо інакш у нас, у сапраўдных беларусаў быць і не можа! Дзеці даведаліся шмат чаго новага, праверылі свае веды, пагулялі, весяла правялі час і пайшло дадому з добрым настроем.