Круглы стол "Званы Хатыні"

26.03.2023

25 лютага, у нашай школе прайшло суботняе мерапрыемства пад назвай: "Званы Хатыні. Спаленыя вёскі Беларусі". Дадзенае мерапрыемства праводзілася з мэтай замацавання ў навучэнцаў ведаў па гісторыі нашай Айчыны, развіццё пазнавальнай актыўнасці, выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы, і роднага краю, і павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны. Навучэнцы даведаліся аб трагічнай гісторыі вёсак Беларусі. А таксама аб тым, калі і колькі было спалена населеных пунктаў у Слуцкім раёне.