Дзень здароўя і спорту: спартландыя "Гуляй і перамагай"

12.11.2023

У гэтую суботу, 11 лістапада, у нашай школе прайшоў Дзень здароўя і спорту, пад назвай "Гуляй і перамагай". Рабят прыйшло вельмі шмат і было вырашана падзяліцца на тры каманды. Усе ўдзельнікі ўпарта спаборнічалі падчас розных эстафет і паказалі выдатныя фізічныя навыкі. У выніку перамогу ў спартландыі атрымала каманда "Маланка", другое месца заняла каманда "Страла" і трэцяе месца каманда "Камета". Усе нашы юныя спартсмены былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і пайшлі дадому ў добрым настроі.