Пазакласнае мерапрыемства "Як добра, калі мы ўсе разам!"

26.11.2023

25 лістапада, навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульнявым мерапрыемстве "Як добра, калі мы ўсе разам!". Падчас дадзенага мерапрыемства рабяты разбіраліся, хто ж можа быць разам? Як аказалася, могуць быць многія: сябры, сям'я, народы, звяры, птушкі, насякомыя, расліны. Дзеці падзяліліся на дзве каманды і прыняліся ўдзельнічаць у розных і цікавых кокурсах: "Дзе логіка?", "Вераб'і - Вароны", "Зразумей мяне", "Мастакі", "Збяры прышчэпкі" і інш. Дзеці вучыліся дапамагаць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным і ў калектыве. Ну і перамагло вядома ж сяброўства!