Урок выдатнай асобы "Сустрэчы з..."

03.12.2023

У суботу, 2 снежня, у нашай школе прайшло цікавае мерапрыемства, пад назвай "Сустрэчы з..." На гэтым мерапрыемстве нашы навучэнцы віртуальна пазнаёміліся з многімі вядомымі асобамі нашай краіны. Пачынаючы ад Радзівілаў і Сапегаў і заканчваючы Дар'яй Дамрачовай і Алай Цупер. Рабяты не толькі пазналі шмат новага пра знакамітых людзей, але і змаглі падцягнуць свае веды ў вобласці навукі, кіно, спорту, гісторыі і культуры, што безумоўна спатрэбіцца ім у будучыні.