Дзень здароўя і спорту: лыжныя гонкі “Зімовы настрой”

10.12.2023

Другая субота месяца, 9 снежня, па традыцыі ў нашай школе была прысвечана здароўю і спорту. На гэты раз нашы рабяты прынялі ўдзел у лыжных гонках! Старт суботняй лыжні далі малодшыя класы, якія не гледзячы на свой юны ўзрост годна праехалі два кругі і заслужана былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Далей на старт выйшлі старэйшыя класы, якія арганізавалі сапраўдную гонку. Рабятам трэба было пераадолець два вялікія кругі вакол стадыёна і фінальны круг вакол школы. У выніку ўпартай барацьбы, хутчэй за ўсіх дыстанцыю праехалі Чарніцкі Мацвей, Каласкоў Сяргей і Дубовік Дзмітрый, з чым мы іх і віншуем! Усе ўдзельнікі лыжні былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі, а самае галоўнае з карысцю правялі час!