Віктарына “Героі Беларусі”

17.12.2023

16 снежня, у суботу, у Гацукоўскай сярэдняй школе, для вучняў 1-4 класаў адбылася віктарына пад назвай "Героі Беларусі". Дзецям расказалі пра герояў Беларусі нашага часу і не толькі. Яны даведаліся пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, вядомых пісьменнікаў, музыкантаў, спартсменаў, акцёраў і палітыкаў. Рабят падзялілі на тры каманды, якія спаборнічалі паміж сабой адгадваючы розныя імёны вядомых асоб, памятныя даты і падзеі. Дадзенае мерапрыемства навучыла нашых рабят шанаваць свой родны край, сваю айчыну, а таксама паважаць і ведаць людзей, якія праславілі і ўслаўляюць нашу з вамі краіну.