Віктарына “Мае любімыя персанажы”, прысвечаная Дню беларускага кіно

24.12.2023

У суботу, 23 снежня, у нашай школе прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае дню беларускага кіно, у выглядзе віктарыны "Мае любімыя персанажы". Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з гісторыяй кіно нашай краіны, прывіць любоў да беларускага мастацтва, пашырыць кругагляд навучэнцаў. Падчас віктарыны вучні адгадвалі розных персанажаў і акцёраў, і выявілі хто з іх найлепшы знаўца беларускага кіно.