Экалагічная гульня "Знаўцы прыроды"

03.02.2024

У гэту суботу, 3 лютага у Гацукоўскай сярэдняй школе прайшла экалагічная гульня "Знаўцы прыроды". Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з раслінным і жывёльным светам балот, адказалі на пытанні гульні-віктарыны, паўдзельнічалі ў гульнева - забаўляльнай праграме, адгадвалі розныя і цікавыя загадкі. Падводзячы вынікі мерапрыемства юныя эколагі зрабілі выснову, што прыроду неабходна берагчы!