Дзень здароўя і спорту: спаборніцтвы па настольным тэнісе

10.02.2024

10 студзеня ў нашай школе адбыўся чарговы дзень здароўя і спорту. На гэты раз рабяты выпрабоўвалі сілы ў спаборніцтве па настольным тэнісе. Вучні, якія прыйшлі на дзень здароўя, падзяліліся на дзве ўзроставыя групы і пачалі выяўляць лепшых тэнісістаў у вельмі ўпартых і цікавых паядынках. І так сэт за сэтам, партыя за партыяй і мы змаглі выявіць пераможцаў, якія былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі! А астатнія юныя тэнісісты атрымалі граматы за актыўны ўдзел і з нецярплівасцю будуць чакаць наступных спаборніцтваў!