Літаратурна-музычная кампазіцыя “Афганістан – боль мой”

17.02.2024

У гэтую суботу, 17 лютага, у Гацукоўскай сярэдняй школе, для навучэнцаў пачатковых класаў, прайшло пазнавальнае мерапрыемства, пад назвай "Афганістан - боль мой". Гэтае мерапрыемства было прымеркавана да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Нашым навучэнцам расказалі пра вайну ў Афганістане, пра прычыны і наступствы гэтай вайны, а таксама пазнаёмілі з традыцыямі і звычаямі самой краіны. Расказалі і пра нашых землякоў, якія прымалі ўдзел у гэтай вайне. Рабятам былі прапанаваны фатаграфіі ваенных дзеянняў, а таксама памятныя манеты прысвечаныя падзеям Афганскай вайны. Таксама нашыя вучні паўдзельнічалі ў невялікай віктарыне на гэтую тэму, а пад канец ім было прапанавана замаляваць што-небудзь з таго, пра што яны пачула падчас гэтага мерапрыемства.