Спартыўнае свята “Абаронцы Айчыны”

24.02.2024

Сёння ў Гацукоўскай сярэдняй школе прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. Рабяты, пасля бадзёрай размінкі падзяліліся на дзве каманды, і прыняліся ўдзельнічаць у вясёлых конкурсах і эстафетах. Бег з баскетбольным мячом, кідкі па мішэнях, армрэслінг і многае іншае. Каманда хлопцаў пад назвай "Лётчыкі" аказалася крыху мацнейшай за каманду "Танкісты" і годна заняла першае месца!