Гульня "Зорны час", адкрыты ўрок-замацаванне па матэматыцы "Рашэнне ўраўненняў"

18.03.2022

17 сакавіка ў 2 класе была праведзена гульня "Зорны час" у межах абагульнення па прадмету "Чалавек і свет". Навучэнцы падязліліся на дзве каманды - "Рысі" і "Леапарды". Дзеці адказвалі на пытанні, угадвалі жывёл і птушак па малюнках, называлі іх па памяці і выканалі яшчэ шмат іншых заданняў. У выніку, перамагла каманда "Леапарды", але гульня дазволіла вучням адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі. А 18 сакавіка ў 3 класе быў праведзены адкрыты ўрок-замацаванне "Рашэнне ўраўненняў". Урок быў цесна звязаны з патрыятычнай тэматыкай. Дзеці з дапамогай матэматычных вылічэнняў узгадалі, калі адбылася трагедыя ў Хатыні, калі быў Дзень Перамогі і іншыя памятныя даты. Урок прайшоў вельмі актыўна, дзеці з задавальненнем працавалі, адказвалі на пытанні настаўніка і стараліся даведацца і запомніць новы матэрыял.