Адкрытыя ўрокі па літаратурнаму чытанню (навучанне грамаце) у 1 класе "Гук і літара Х, х", па рускай мове ў 4 класе "2-е лицо глагола единственного числа"

16.03.2022

З 15.03.2022 у школе стартаваў прадметны тыдзень школьнага метадычнага аб'яднання пачатковых класаў. 15 сакавіка ў 4 класе быў праведзены адкрыты ўрок па рускай мове настаўнікам Бароўка Н.М. па тэме "2-е лицо глагола единственного числа". Настаўнік на занятку шырока выкарыстоўвала гульнявыя і рухомыя метады засваення і запамінання матэрыяла дзецьмі. 16 сакавіка быў праведзены адкрыты ўрок па літаратурным чытанні (навучанне грамаце)  у 1 класе "Гук і літара Х, х". Дзеці актыўна працавалі на ўроку і засталіся са станоўчымі эмоцыямі.