Завяршэнне прадметнага тыдня: спартыўная гульня "Хуткія.Лоўкія. Смелыя"

19.03.2022

19 сакавіка завяршыўся прадметны тыдзень метадычнага аб'яднання пачатковых класаў. Апошнім было праведзена спартыўнае мерапрыемства "Хуткія. Лоўкія. Смелыя" сярод навучэнцаў 1-4 класаў настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Трухан М.М. Навучэнцы падзяліліся на дзве каманды, якія ў конкурсах даказвалі сваю хуткасць, вынослівасць, кемлівасць. Здаровы азарт і вясёлы настрой панавалі ў спартыўнай зале. У выніку перамагла каманда "Непераможныя". Дзеці засталіся задаволеныя гульнёй.