Гульня па станцыях "Смецце вартае ўвагі"

08.12.2023

8 снежня навучэнцы 1-4 класаў удзельнічалі ў гульні «Смецце вартае ўвагі». Падарожнічаючы па станцыях рабяты яшчэ раз пераканаліся ў важнасці правільнага сартавання смецця. Мерапрыемства прайшло ў рамках прадметнага тыдня па прыродазнаўстве. Рабяты разам шукалі адказы на пытанні, як можна зменшыць колькасць смецця. Як можна дапамагчы ў рашэнні гэтай праблемы? У канцы зрабілі выснову: колькасць смецця ў сваім смеццевым кошыку можна паменшыць вельмі проста - не вырабляць гэтае смецце. Для гэтага неабходна жыць па прынцыпе "Нуль адходаў". Дзякуючы гэтаму мы зможам скараціць сямейны бюджэт за кошт адмовы ад лішняга, паменшыўшы спажыванне таго, без чаго можна абысціся. І стала зразумела, колькі лішніх рэчаў мы набываем за нашае жыццё. Іх проста не трэба купляць.