Віктарына для 7-8 класаў. “Біялогія. Бітва розумаў”

06.12.2023

У рамках працягу прадметнага тыдня, для навучэнцаў 7-8 класаў адбылася віктарына, пад назвай "Біялогія. Бітва розумаў". Навучэнцы пачалі батл з размінкі, і актыўна адказвалі на розныя пытанні і загадкі. Потым дзецям была прапанавана інтэрактыўная медыяазбука з карцінкамі раслін, жывёл, бактэрый, пратыстаў, якія вучні адгадвалі і запісвалі на бланках. Далей навучэнцы пазмагаліся ў займальнай бітве капітанаў і разгадалі біялагічныя крыжаванкі. Па выніку віктарыны каманды набралі па 42 балы і завяршылі сваю "бітву розумаў" баявой нічыёй. Пасля заканчэння ўрока ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.