Мерапрыемствы ў рамках арніталагічнага фестывалю "Вранавыя птушкі - птушкі-інтэлектуалы"

04.03.2024

У рамках раённага арніталагічнага фестывалю "Вранавыя птушкі - птушкі-інтэлектуалы" з 5 па 10 лютага прайшло знаёмства з шэрай варонай. Дзеці даведаліся шмат незвычайных фактаў з жыцця птушак.

З 13 па 19 лютага ў рамках раённага арніталагічнага фестывалю "Вранавыя птушкі - птушкі-інтэлектуалы" прайшла гульнявая праграма "Усё пра сойку!". Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця гэтай птушкі.

У рамках арніталагічнага фестывалю "Вранавыя птушкі - птушкі-інтэлектуалы" мінулы тыдзень быў прысвечаны граку. Рабяты клуба "Слуцкія салаўушкі" пабывалі ў "гасцях" у грака, пазнаёміліся са звычкамі гэтай птушкі, наведалі школьны музей "Прыроды", і прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў.

2 і 3 сакавіка ў рамках раённага арніталагічнага фестывалю "Вранавыя птушкі - птушкі-інтэлектуалы" прайшла гульнявая праграма "У гасцях у Галкі". Рабяты пазнаёміліся з яшчэ адной птушкай з сямейства врановых - галкай. Даведаліся шмат незвычайных фактаў з жыцця гэтай птушкі. Фестываль працягваецца. Далучайцеся!