Інфармацыйная гадзіна "30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь"

14.03.2024

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаюць адно з галоўных дзяржаўных святаў - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым, 2024 годзе, мы адзначаем 30-годдзе асноўнага закона нашай краіны. На інфармацыйных гадзінах, нашым вучням расказалі пра гісторыю стварэння канстытуцыі, яе змяненні, а таксама пагаварылі пра яе змест і асаблівасці. Галоўнай мэтай інфармацыйнай гадзіны было выхаванне прававой культуры асобы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці навучэнцаў.