Святочны канцэрт прысвечаны 8 сакавіка

07.03.2024

Сёння, 7 сакавіка, для ўсіх прадстаўніц прыгожага полу нашай школы быў асабісты дзень. У гонар самага вясенняга, самага добрага свята, пад назвай Міжнародны дзень жанчын, у нашай установе адукацыі прайшоў святочны канцэрт. Нашы навучэнцы парадавалі ўсіх цудоўнымі песнямі, танцамі, і гульнёй на музычных інструментах. Мы яшчэ раз шчыра віншуем з надыходзячым святам усіх дзяўчынак і настаўніц нашай школы! Жадаем ім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Няхай на вашых тварах заўсёды будуць усмешкі, а на душы заўсёды будзе спакой і цеплыня!