Урачыстая лінейка прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці

22.03.2024
Сёння, 22 сакавіка, у нашай установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная падвядзенню вынікаў 3 чвэрці. На лінейцы з прамовай выступіў дырэктар нашай школы Віталій Вячаслававіч Груша. Дырэктар школы падвёў агульныя вынікі чвэрці, нагадаў навучэнцам пра тое, што на канікулах абавязкова патрэбна выконваць правілы бяспечных паводзін. Таксама Віталій Вячаслававіч уручыў узнагароды, якія атрымалі навучэнцы па выніках школьных і раённых конкурсаў. Жадаем нашым навучэнцам вясёлых і бяспечных канікул!