Урок мужнасці "Аперацыя Баграціён"

03.04.2024

Сёння, 3 красавіка 2024 года, у Гацукоўскай сярэдняй школе прайшоў урок мужнасці "Аперацыя Баграціён" прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для ўдзелу ва ўроку мужнасці да нас прыбылі: Ветэран Узброеных сіл, член Слуцкай раённай арганізацыі імя Маршала Жукава Г.К., грамадскага аб'яднання Беларускі саюз афіцэраў падпалкоўнік у адстаўцы Валаў Уладзімір Лявонцьевіч; прадстаўнік вайсковай часці Слуцкага гарнізона старшы лейтэнант Паўлечка Аляксандр Рыгоравіч; першы сакратар Слуцкага раённага камітэта ГА "БРСМ" Задзёра Вікторыя Вітальеўна; вядучы інжынер Слуцкага кінавідэапракату, падпалкоўнік у адстаўцы Бараноўскі Мікалай Аляксандравіч. Урок атрымаўся цікавым, захапляльным для рабят і яны з нецярпеннем чакаюць наступнага ўрока!