Сустрэча са старшынёй Слуцкай раённай арганізацыі АСВОД

11.04.2024

Сёння, 11 красавіка, у нашай установе адукацыі прайшла сустрэча са старшынёй Слуцкай раённай арганізацыі АСВОД Рудніцкім Алегам Уладзіміравічам. На сустрэчы з рабятамі Алег Уладзіміравіч нагадаў ім аб правілах бяспекі на вадзе, а таксама расказаў, як паступаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі на вадзе. Прадэманстраваў, як трэба праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю пацярпеламу да прыезду ўрачоў. Сустрэча атрымалася цікавай і захапляльнай!