Удзел у раённым лёгкаатлетычным кросе

13.04.2024

У гэтую суботу, 13 красавіка, на гарадскім стадыёне ў горадзе Слуцку, адбыўся вясновы лёгкаатлетычны крос на прызы газеты "Слуцкі край". У дадзеным спаборніцтве прыняла ўдзел і каманда навучэнцаў Гацукоўскай сярэдняй школы. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е і вялікую канкурэнцыю сярод удзельнікаў кросу, нашы рабяты дастойна прадставілі нашу школу і паказалі выдатны вынік. Дзякуем ім за ўдзел і жадаем поспехаў у далейшых спаборніцтвах!