Удзел у Міжнародным дні «Намалюй птушку»

10.04.2024

Трэці год запар, 8 красавіка 2024 года члены дзіцячых экалагічных клубаў «Слуцкія салаўушкі» ўстаноў адукацыі Слуцкага раёна бралі ўдзел у Міжнародным дні «Намалюй птушку», і наша школа таксама не засталася ўбаку! Сёлета з 41 дзіцячага экалагічнага клуба "Слуцкія салаўушкі" ўстаноў адукацыі Слуцкага раёна гэты дзень адзначалі рабяты з 27 клубаў. Яны не толькі пазнаёміліся з гісторыяй свята, але і намалявалі сваіх любімых птушак, каб потым падарыць іх бацькам, настаўнікам і сябрам. Малюнкі хлопчыкаў і дзяўчынак удзельнічалі ў раённым арніталагічным флэшмобе "Вконтакте", мэтай якога было, малюючы птушак, распаўсюдзіць радасць і нагадаць людзям аб тым, што шчасце часам хаваецца ў самых простых рэчах.