У школе працягваецца работа па рэалізацыі рэспубліканскага адукацыйнага праекта "Зялёныя школы". Вучні школы актыўна выконваюць заданні. Навучэнцы 1 і 7 класаў працуюць па напрамку «біяразнастайнасць»: вывучаюць краявідную разнастайнасць дзікарослых раслін. З дапамогай вучняў 7 класа былі нарыхтаваны і высаджаны саджанцы хвоі звычайнай на прышкольнай тэрыторыі.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Гацукоўская сярэдняя школа"