Акцыя "Мяняем батарэйкі на цукеркі"

07.12.2023

7 снежня ў нашу школу прыехалі прадстаўнікі ЖКГ г. Слуцка з прапановай стаць удзельнікамі акцыі «Батарэйка ў абмен на цукерку». Асноўная мэта акцыі - павышэнне ўзроўню дасведчанасці школьнікаў у пытаннях абыходжання з батарэйкамі. Рабятам распавялі аб шкодзе, якую прыносяць адпрацаваныя батарэйкі прыродзе і чалавеку пры іх няправільнай утылізацыі, а таксама аб важнасці сартавання бытавых адходаў. Дзякуючы незвычайнаму падыходу да важнай экалагічнай праблемы сучаснасці, рабяты на справе змаглі адчуць асабістую адказнасць за экасістэму роднага краю. Акцыя настолькі спадабалася яе ўдзельнікам, што намі было прынята рашэнне працягнуць збор адпрацаваных элементаў харчавання ў нашай школе. Акцыя працягнецца да канца навучальнага года і самых актыўных удзельнікаў ці клас чакае ўзнагарода.